Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 5 тыс. маладых спецыялістаў штогод прыходзяць у сістэму адукацыі Беларусі

30.09.2025
Больш за 5 тыс. маладых спецыялістаў штогод прыходзяць у сістэму адукацыі Беларусі

Штогод у сістэму адукацыі прыходзяць больш за 5 тыс. маладых спецыялістаў. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён адзначыў, што ў краіне выбудавана дзейсная сістэма падрыхтоўкі педагагічных кадраў на ўзроўні вышэйшай адукацыі. "Гэту падрыхтоўку ажыццяўляюць 20 універсітэтаў, у бягучым годзе мы прынялі практычна 4 тыс. першакурснікаў, якія ў далейшым стануць настаўнікамі. Таксама падрыхтоўка педагагічных кадраў вядзецца на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, яе ажыццяўляюць 19 каледжаў, на гэты ўзровень адукацыі мы прынялі больш як 3 тыс. вучняў у гэтым годзе. Штогод у сістэму адукацыі прыходзіць больш за 5 тыс. маладых спецыялістаў. Дзякуючы створаным камфортным умовам работы ў нашых школах замацаванне маладых спецыялістаў пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну размеркавання складае больш за 70 працэнтаў. Мы лічым, што гэта лічба даволі высокая, у некаторых рэгіёнах яна дасягае 90-95 працэнтаў. Мы добра разумеем, што тут ёсць над чым працаваць, таму што настаўнік - гэта не прафесія, а прызванне. І мы імкнёмся да таго, каб у моладзі быў свядомы выбар гэтай прафесіі і замацаванне ў ёй у нашых установах адукацыі", - сказаў Андрэй Іванец.

За апошнія тры гады істотна вырас прыём на педагагічныя спецыяльнасці: у ВНУ - больш як на 50 працэнтаў. "У папярэднія два гады мы аднавілі прыём настаўнікаў фізікі і хіміі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на хімічны і фізічны факультэты. А ў гэтым годзе на факультэты прыродазнаўча-навуковага профілю ў БДУ мы павялічылі набор будучых настаўнікаў у два разы. Мы сёння гаворым аб тым, што III ступень агульнай сярэдняй адукацыі пераважна становіцца профільнай, а гэта матываваныя і адабраныя хлопцы і дзяўчат, якія патрабуюць работы з падрыхтаванымі выкладчыкамі", - праінфармаваў міністр.

Акрамя таго, у гэтым годзе на 4 тыс. месцаў ва ўніверсітэты на педспецыяльнасці паступілі больш як 1,3 выпускнікоў педагагічных класаў. "Фактычна кожны трэці студэнт-першакурснік - гэта выпускнік педагагічнага класа. Мы лічым, гэта вельмі добрая тэндэнцыя ўсвядомленага выбару яшчэ на ўзроўні навучання ў школе. Адбываецца гэта дзякуючы самай цеснай і актыўнай рабоце нашых універсітэтаў і галоўных упраўленняў па адукацыі. Гэту работу мы будзем прадаўжаць", - дадаў Андрэй Іванец.

БЕЛТА

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.