Старшыню абралі на I пленуме Савета абласнога аб'яднання прафсаюзаў з удзелам старшыні аблвыканкама Івана Крупко, старшыні ФПБ Юрыя Сянько, старшыні Го-мельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава.
Юрый Сянько падзякаваў сацыяльным партнёрам прафсаюзнага руху і падкрэсліў, што толькі сумеснымі намаганнямі можна дабіцца вырашэння важных для людзей і краіны пытанняў:
– З вашага боку мы заўсёды знаходзім разуменне і разам прыходзім да найлепшага вырашэння кожнага пытання. Задачы перад усімі намі стаяць сур'ёзныя. І галоўнае тут – падбор якаснага кадравага саставу.
У сваю чаргу прафсаюзы прынялі шэраг рашэнняў для павышэння якасці працы, распрацавалі новыя падыходы ў рабоце з кадрамі, падкрэсліў Юрый Сянько. Адно з патрабаванняў да кандыдатаў – шчырае і сумленнае служэнне сваёй краіне і прафсаюзнаму руху, уменне і імкненне працаваць на вынік. Менавіта такім чалаве-кам з'яўляецца Алена Клічкоўская, адзначыў прафсаюзны лідар:
– Алена Уладзіміраўна праявіла сябе энергічным і пісьменным кіраўніком. Аб'ек-тыўная ў ацэнцы дзеянняў, настойлівая і дальнабачная, з'яўляецца патрыётам сваёй краіны. Упэўнены, што яе абранне будзе садзейнічаць вырашэнню задач, якія стаяць перад аб'яднаннем.
Прафсаюзы – адна з самых вялікіх грамадскіх арганізацый, яна толькі на Гомель-шчыне налічвае больш за 508 тысяч членаў, падкрэсліла Алена Клічкоўская. Яна падзякавала калегам за аказаны давер:
– Маючы вопыт дзяржаўнай службы, упэўнена, што разам мы будзем прымнажаць вопыт арганізацыі, разам з кіраўнікамі прадпрыемстваў ствараць яшчэ лепшыя ўмо-вы для нашых людзей. Мы разам!
Перспектыўнымі задачамі новы кіраўнік назвала рост членаў прафсаюза ў недзя-ржаўным сектары эканомікі, выхаванне моладзі, павелічэнне грамадзянска-патрыятычных акцый.
Да абрання на пасаду старшыні абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Кліч-коўская працавала кіраўніком спраў аблвыканкама. Новаму калектыву яе прадставіў губернатар Іван Крупко:
– Гэты дзень увойдзе ў гісторыю як дзень, калі самую буйную грамадскую арганіза-цыю рэгіёна ўзначаліла жанчына. Алена Уладзіміраўна – шматпланавы, адказны кіраўнік. Яна прайшла сур'ёзны шлях у органах дзяржаўнай улады, вяла вялікую грамадскую працу. Вопыт гэтага ўзаемадзеяння вельмі патрэбны, таму што наперад-зе маштабныя справы.