Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускі металургічны завод праводзіць маштабную мадэрнізацыю на хімблоку

08.10.2025
Беларускі металургічны завод праводзіць маштабную мадэрнізацыю на хімблоку

Беларускі металургічны завод праводзіць планавую маштабную мадэрнізацыю на хімічным блоку. Аб замене ўстарэлага абсталявання на новае і сучаснае, у цэлым аб рабоце завода на сустрэчы з калектывам сталядротавага цэха нумар 2 (СтДЦ-2) расказаў намеснік генеральнага дырэктара па метызнай вытворчасці ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Ігар Чарняўскі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Як падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара, задача завода - вырабляць рэнтабельную прадукцыю, зарабляць грошы. "І забяспечваць эканамічны складнік. Мы прадаўжаем працаваць у няпростых умовах. На рынках прадаўжаецца тэндэнцыя зніжэння цэн. Пры гэтым мы ўтрымліваем работу завода такім чынам, каб заставаліся грошы і на развіццё", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Ігара Чарняўскага, прадпрыемства не толькі вядзе работу з новымі кліентамі і новым сартаментам прадукцыі. "Таксама вялікую ўвагу ўдзяляем падтрыманню абсталявання ў працаздольным стане. Цяпер праводзіцца маштабная мадэрнізацыя на хімблоку. Маральна ўстарэлае абсталяванне замяняецца новым і сучасным. Гэта дазволіць больш эфектыўна перапрацоўваць вытворчыя сцёкі і ў цэлым забяспечваць вытворчы працэс. Усе работы ідуць па графіку", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара.

Як растлумачылі на прадпрыемстве, хімблок - адзін з важных участкаў сталядротавай вытворчасці. Тут ажыццяўляецца перапрацоўка паступаючых адпрацаваных тэхналагічных раствораў, прамыўных вод. Дзякуючы хімблоку сталядротавыя цэхі забяспечваюцца адноўленымі тэхналагічнымі растворамі і вычышчанай вадой, што неабходна пры вытворчасці якаснай прадукцыі.

У СтДЦ-2 падрыхтаваліся да правядзення рамонтных работ і сынення вытворчасці. Зрабілі аналіз па кожным кліенце і вырабілі неабходную колькасць гатовай прадукцыі, каб забяспечваць адгрузку на працягу ўсяго рамонту. Падрыхтавалі і неабходную колькасць загатоўкі для тонкага валачэння і канатнага ўчастка.

Ігар Чарняўскі падзякаваў калектыву за выпуск якаснай прадукцыі. Гэта асноўны вектар, які дапамагае падтрымліваць рэпутацыю БМЗ і перамагаць у канкурэнтным асяроддзі, зрабіў акцэнт ён.

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - металургічнага, пракатнага, трубнага, метызнага і цэхаў інфраструктуры.

БЕЛТА

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.