Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вось гэта адкрыты ўрок! У Хойніках крэатыўна распавялі дзецям і падлеткам пра бяспеку

25.09.2025
Вось гэта адкрыты ўрок! У Хойніках крэатыўна распавялі дзецям і падлеткам пра бяспеку

Адзіны дзень бяспекі сабраў на адкрытай пляцоўцы Цэнтра культуры Хойнікі школьнікаў, навучэнцаў каледжа, а таксама прадстаўнікоў экстранных службаў.

Тут прайшоў займальны і запамінальны ўрок па бяспецы жыццядзейнасці, а ў фінале – яркі пункт у выглядзе фантана з лафетнага ствала.

Мерапрыемства арганізавалі, каб навучыць нашых хлопцаў дзеянням у розных пазаштатных сітуацыях, у тым ліку пры пажарах, а таксама аказанні медыцынскай дапамогі.

На вуліцы размясцілася выстава рознай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і іншых экстранных службаў, прайшлі паказальныя выступленні кінолагаў Дэпартамента аховы і пагранічнай службы.

Любое дзіця змог пабываць у ролі выратавальніка, міліцыянта, работніка газавай і іншых службаў і, вядома, прымерыць форму.

За ўдзел у конкурсах РАНС пераможцам уручалі прызы і не забывалі забяспечыць маляўнічымі ўлёткамі і памяткамі. Усё дзеля бяспекі нашых дзяцей!


© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.