Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Хойніках ушаноўвалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

24.02.2025
У Хойніках ушаноўвалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Сёння ў трэцяй гарадской школе ўшаноўвалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Павел Гардзейчык (Гімназія г. Хойнікі), Уладзіслаў Заяц (СШ № 3), Сабіна Кашперка (Казялужская СШ) і Анастасія Маліноўская (СШ № 3) – гэтыя хлопцы праславілі не толькі свае школы, але і ўсю Хойнікшчыну!

Падзячныя лісты і асабістую ўдзячнасць адрасаваў дзецям, а таксама іх педагогам і родным намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер.

Як адзначыў Сяргей Мікалаевіч, нашы юныя землякі паставілі высокую планку, але таксама сваёй стараннасцю даказалі, што дасягнуць высокіх паказчыкаў магчыма.

Дарэчы, Уладзіслаў Заяц і Павел Гардзейчык прадставяць Гомельшчыну ў складзе зборнай вобласці на чацвёртым (заключным) этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, лідар раённай арганізацыі БСЖ Людміла Тупіца і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аксана Мяцельская.

Трое прызёраў, нагадала ў сваім звароце Людміла Мікалаеўна, сёлета скончаць школу. Іх поспехі спрыяюць таму, каб з лёгкасцю паступіць у ВНУ нашай вобласці.
Творчыя падарункі ўсім удзельнікам падзеі падрыхтавалі юныя таленты сярэдняй школы № 3.



© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.