Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Хойніках прайшоў «круглы стол» па рэалізацыі праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі»

21.03.2025
У Хойніках прайшоў «круглы стол» па рэалізацыі праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі»
У нашай краіне рэалізуецца дзяржаўны прафілактычны праект «здаровыя гарады і пасёлкі», накіраваны на дасягненне медыка-дэмаграфічнай устойлівасці тэрыторыі, ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі па прафілактыцы захворванняў і фарміраванні здаровага ладу жыцця.
 На тэрыторыі раёна праект рэалізуецца ў двух аграгарадках - Стралічава і Судкава. Аднак зусім хутка да праекта далучацца і новыя населеныя пункты-Хойнікі, Вялікі Бор, Глінішча, Велецін і Храпкаў.
 У сувязі з гэтым на базе раённага ЦГЭ адбыўся «круглы стол», падчас якога выступілі прадстаўнікі райЦГЭ, ЦРБ, аддзела адукацыі і сектара культуры райвыканкама, а таксама РАНС. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі Судкоўскага і Стралічаўскага сельвыканкамаў.
 У ходзе круглага стала былі разгледжаны наступныя пытанні:
 - арганізацыя рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «здаровыя гарады і пасёлкі». Задачы на 2025-2026 гады;
- ход рэалізацыі праекта на тэрыторыі Хойніцкага раёна ў аграгарадках Судкава і Стралічава;
- дыспансерызацыя дарослага насельніцтва. Прапаганда здаровага ладу жыцця і выхаванне адказнасці грамадзян за сваё здароўе;
- прафілактыка туберкулёзу;
- пажарная бяспека.
Асаблівая ўвага была ўдзелена распрацоўцы далейшых крокаў па інтэграцыі праекта ў новыя населеныя пункты.
У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі падкрэслілі важнасць цеснага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых бакоў-дзяржаўных структур, мясцовых улад, медыцынскіх устаноў і адукацыйных арганізацый – для паспяховага ўкаранення і развіцця праекта на тэрыторыі раёна.



© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.