У Хойніках адбылося чарговае пасяджэнне КДН пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Кушнера. Удзел у працы прыняла памочнік пракурора Хойніцкага раёна Антаніна Галавач.
На парадку дня – пяць пытанняў, у ліку якіх вынікі прафілактычнай работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на ўліку.
З дакладамі выступілі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла тупіца і інспектар ІСН РАУС Віталь Буйневіч.
Старшыня камісіі па справах непаўналетніх Сяргей Кушнер падсумаваў, што другасная занятасць падлеткаў і пастаянная работа, у тым ліку і з выпускнікамі школ, дапаможа папярэдзіць дэструктыўныя паводзіны.
- Атрымаўшы агульную сярэднюю або базавую адукацыю, непаўнагадовы не павінен «выпадаць» з увагі зацікаўленых службаў, – падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч. - Кантроль неабходны максімальны.