Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Хойніках адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 81-й гадавіне пачатку аперацыі «Баграціён»

26.06.2025
У Хойніках адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 81-й гадавіне пачатку аперацыі «Баграціён»
 Гэты цяжкі шлях да перамогі. Сёння ў раённым краязнаўчым музеі гаварылі аб велізарнай цане, якую заплацілі савецкія воіны за тое, каб прарваць аблогу фашысцкіх войскаў і кардынальна змяніць ход вайны.
Дыялогавую пляцоўку з удзелам моладзі прысвяцілі легендарнай аперацыі «Баграціён», пачатак якой адбыўся 23 чэрвеня 1944 года.
Перад пачаткам сустрэчы яе ўдзельнікам прэзентавалі кранальнае тэатралізаванае прадстаўленне аб ваенным мінулым, а затым запрасілі ў залу гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Хойнікшчыне.
Ганаровымі гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі лідар раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васькевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Юхно, першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева.
Сімвалічна, што ў тыдзень моладзі да дыялогу запрасілі маладых работнікаў розных сфер, а таксама членаў пошукавага атрада каледжа «Маладая гвардыя».
Безумоўна, немагчыма за кароткі час апісаць той маштаб аперацыі «Баграціён», аднак юныя хойнічане зразумелі: іх равеснікі ў далёкім 1944-м адважна супрацьстаялі нацыстам, каб сёння мы развівалі сваю краіну пад мірным небам.

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.