Старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч правёў «Прамую тэлефонную лінію»
09.08.2025
На працягу трох гадзін паступіла 7 званкоў ад хойнічан.
У лідарах па-ранейшаму пытанні, якія датычацца сферы ЖКГ, у прыватнасці, стану дваровых тэрыторый і добраўпарадкавання горада.
Ніводны зварот не застаўся без увагі. Праблемы, якія патрабуюць дадатковага разгляду, ўзятыя на кантроль. Па кожным з іх будуць дадзены даручэнні і пазначаныя тэрміны іх выканання.
Як адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч, «прамыя лініі» ўжо даўно даказваюць сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць: гэта адзін з фарматаў работы мясцовай улады з насельніцтвам, які дазваляе выявіць найбольш вострыя праблемы і ў самыя кароткія тэрміны іх вырашыць.