Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Што чакаем ад нашай моладзі? Пра ініцыятывы і свежыя ідэі гаварылі ў рамках адзінага дня інфармавання

19.06.2025
Што чакаем ад нашай моладзі? Пра ініцыятывы і свежыя ідэі гаварылі ў рамках адзінага дня інфармавання
На чале кута – моладзь і яе развіццё
З рабочым візітам сёння ў Хойніцкі раён прыязджаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Павел Старасвецкі.
Першым аб'ектам для наведвання стаў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», дзе Павел Анатольевіч сумесна з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Кушнерам пагутарылі з працоўным калектывам.
Аб маладзёжнай палітыцы дзяржавы і магчымасцях, якія ў Беларусі адкрыты для моладзі, гаварылі на сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва.
- У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для духоўнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця моладзі, для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, для рэалізацыі патэнцыялу маладых людзей у інтарэсах усяго грамадства. Адначасова, выбудоўваючы адносіны з моладдзю на поўным узаемным даверы, дзяржава мяркуе атрымаць наўзамен салідную аддачу. Мы чакаем ад моладзі смелых ініцыятыў і прарыўных праектаў, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і жадання працаваць у імя агульнага дабра, – адзначыў Павел Анатольевіч.
 
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Жаннай Чарняўскай сёння працавала на Палескім вытворчым участку ААТ «Мілкавіта».
Удзел прынялі кіраўнікі камунальнай службы, райбальніцы і РАУС.
 
Галоўнай тэмай для абмеркавання стала маладзёжная палітыка. Жанна Мікалаеўна спынілася на падтрымцы моладзі з боку дзяржавы і Прэзідэнта, у прыватнасці. На працягу 28 гадоў дзейнічае Фонд Прэзідэнта, адкуль таленавітым прадстаўнікам беларускай моладзі выплачваюць стыпендыі і гранты.
 
- Пяцігодка якасці - таксама час маладых, - падкрэсліла парламентарый. - Менавіта ім трэба будзе развіваць прагрэс у краіне, гадаваць дзяцей і падтрымліваць старэйшае пакаленне. І, вядома, пераймаць тыя традыцыйныя каштоўнасці, якія бераглі нашы продкі і мы.
 
 
 
Пазней дэпутатка Палаты прадстаўнікоў абмеркавала гэтае пытанне з супрацоўнікамі памежнай заставы «Хойнікі», дзе большасць вайскоўцаўакурат не старэйшыя за 35 гадоў.
 
Усе жадаючыя маглі задаць дэпутату хвалюючыя пытанні.
© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.