Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сёння ў актавай зале гімназіі г. Хойнікі ўшаноўвалі лідараў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

08.04.2025
Сёння ў актавай зале гімназіі г. Хойнікі ўшаноўвалі лідараў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Сапраўднымі зоркамі падзеі сталі 10-класнік гімназіі Павел Гардзейчык, які заваяваў Дыплом III ступені на алімпіядзе па гісторыі, і яго педагог Аляксандра Бяляўская.

Таксама віншаванні адрасавалі 11-класніка сярэдняй школы № 3 Уладзіславу Зайцу, які заняў чацвёртае месца на алімпіядзе па хіміі. На ўзроўні рэспублікі — гэта выдатны вынік, які юнак дасягнуў пры падтрымцы свайго педагога Вольгі Каральчук.

Безумоўна, гэтыя заслугі здарыліся і дзякуючы сем'ям, якія нароўні з настаўнікамі хварэлі за поспехі юных талентаў.

Заслужаныя ўзнагароды, памятныя падарункі і кветкі ўручылі нашым героям намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Тупіца і лідар раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Аксана Мяцельская.

Творчым падарункам усім прысутным стаў музычны нумар у выкананні звонкага Цімура Чэкан.



© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.