Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сёння мабільная група райвыканкама наведала з маніторынгам шэраг прадпрыемстваў раёна: завод ЖБВ, лясгас і машынна-трактарны парк КСУП «Судкава»

20.08.2025
Сёння мабільная група райвыканкама наведала з маніторынгам шэраг прадпрыемстваў раёна: завод ЖБВ, лясгас і машынна-трактарны парк КСУП «Судкава»

Планавы маніторынг, праведзены ў адпаведнасці з зацверджаным графікам, быў накіраваны на комплексны кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і забеспячэннем бяспечных умоў для работнікаў.

У рэйдзе прыняў удзел намеснік начальніка міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.

У ходзе абследавання спецыялісты райЦГЭ і РАНС правялі дэталёвую ацэнку па шырокаму колу пытанняў. Прадстаўнікі наглядных органаў цікавіліся ці вядзецца дакументацыя па ахове працы, ці ёсць допускі на правядзенне асобных відаў работ, забяспечаны ці супрацоўнікі сертыфікаванай спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны, укамплектаваны ці аптэчкі першай дапамогі і даступныя ці сродкі для аказання першай медыцынскай дапамогі.

Асаблівую ўвагу надалі бяспецы на працоўных месцах, а таксама санітарна-бытавым умовам. Камісія старанна агледзела вытворчыя і складскія памяшканні, пакоі для прыёму ежы, гаражы і рамонтныя майстэрні.

Па выніках праверкі на кожны з аб'ектаў кіраўнікам прадпрыемстваў накіруюць інфармацыйныя лісты.

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.