Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На штотыднёвай планёрцы ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Шпігановіча абмеркавалі актуальныя пытанні

11.08.2025
На штотыднёвай планёрцы ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Шпігановіча абмеркавалі актуальныя пытанні
У іх ліку – аператыўная абстаноўка па лініі РАНС і РАУС, выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, падрыхтоўка да раённых Дажынак і шэраг іншых.

На пастаянным кантролі ў кіраўніка Хойніччыны тэма добраўпарадкавання. На нарадзе разгледзелі вынікі маніторынгавых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на тэрыторыі раёна, а таксама факты парушэнняў, пра якія праінфармавалі аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, санітарна-эпідэміялагічная, прыродаахоўная і землеўпарадкавальная службы. 

Абмяркоўвалі таксама прававыя наступствы ўжывання алкагольных напояў непаўналетнімі, падпісную кампанію на перыядычныя друкаваныя выданні і выкананне заданняў па нарыхтоўцы ВМР арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна.




© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.