За цяперашнюю ўборачную кампанію, якая ў раёне ўжо завяршылася, працаўнікі палёў сельгаспрадпрыемстваў Хойніччыны бліскалі ў навінах раёнкі ў якасці перадавікоў неаднаразова.
Мы ганарымся поспехамі аграрыяў. Так, на жніве - 2025 тысячны рубеж у раёне пераадолеў 21 экіпаж, з іх 7 дамагліся планкі ў дзве тысячы тон, 19 вадзіцеляў па перавозцы збожжа сталі тысячнікамі, з іх – 5 двухтысячнікаў і 1 трохтысячнік.
Сёння пад заслону ўборачнай ушаноўвалі перадавікоў КСУП «Эксбаза» Стралічава " (хлебаробы ўвайшлі ў спіс усіх лідараў на Хойніччыне).
Героі дня: дзве тысячы ўзяў камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Пупуніна і Паўла Гуза, а таксама экіпаж пад кіраўніцтвам аграрыя Сяргея Лобана (працаваў без памочніка). Сямейны тандэм таты і сына Міхаіла і Артура Ліпко дасягнуў тысячы, кіроўцы Міхаіл Тагай і Мікалай Мароз таксама дамагліся дадзенай адзнакі.
Падарункі і шчырыя словы адрасавалі працаўнікам сельгаспрадпрыемства старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч, кіраўнік спраў райвыканкама Ала Кузьменка, прафсаюзны лідар райкама прафсаюза АПК Святлана Марчанка, першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП «Эксбаза «Стралічава» Мікалай Сачанка.