Удзел у ёй прыняла дэлегацыя Хойнікшчыны на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Кушнерам.
З гонарам дзелімся выдатнай навіной-хойнічане вяртаюцца дадому з высокімі заслужанымі ўзнагародамі.
А менавіта з ганаровым кубкам "лепшы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у частцы забеспячэння дзейнасці галіны «Адукацыя» па выніках 2024/2025 навучальнага года»;
Падзякай Міністэрства адукацыі, якую ўручылі настаўніку-дэфектолагу ЦКРНіР г. Хойнікі Вользе Дзедзіцкай.
Па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі навучэнцаў у ліку пераможцаў Хойніцкі каледж.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўручыў ключы ад арэнднага жылля маладым спецыялістам, у іх ліку Аляксандр Сівы.
Адзначана і Святлана Аксенціюк-Смальцэр, якая многія гады паспяхова кіравала дзіцячым садам № 2.