Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на Хойнікшчыне далі старт акцыі БСЖ «Маміны пірагі», якая прайшла на пагранзаставе «Хойнікі».
Гэта магчымасць сімвалічна перадаць часцінку цеплыні дома і мамчыных рук тым, хто абараняе нашу краіну. Падобныя віншаванні-падтрымка тых, ад каго залежыць наша спакойнае сёння і наша шчаснае заўтра.
Сёння салодкія пачастункі і шчырыя словы байцам пагранзаставы адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, старшыня РА ГА «БСЖ» Людміла Тупіца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка, першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева.
Госці ад усёй душы пажадалі ўсім абаронцам Радзімы моцнага здароўя і сіл на новыя здзяйсненні.