Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ад усёй душы, з паклонам і ўдзячнасцю: у Хойніках прайшоў святочны канцэрт да Дня пажылых людзей

01.10.2025
Ад усёй душы, з паклонам і ўдзячнасцю: у Хойніках прайшоў святочны канцэрт да Дня пажылых людзей

Сёння сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, хочацца гаварыць словы падзякі, быць асабліва чулымі і ўважлівымі да людзей старэйшага пакалення. У іх гонар – усмешкі, прэзенты і віншаванні.

Ужо ў фае РДК людзі залатога ўзросту азнаёміліся з выставай, падрыхтаванай работнікамі ТЦСАН і наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абилитации інвалідаў ТЦСОН. Таксама людзі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, маглі атрымаць кансультацыю спецыяліста "Белаграпрамбанка". Актывісты БРСМ уручалі віншавальныя паштоўкі і салодкія пачастункі.

Музычныя нумары ад артыстаў творчых аб'яднанняў раёна сагрэлі сэрцы і напоўнілі душу радасцю. У атмасферы любові і павагі ўдзельнікі канцэрта яшчэ раз пацвердзілі, што мудрасць і жыццёвы вопыт старэйшага пакалення неацэнныя для грамадства.

На цырымоніі ўзнагароджання апладысменты гучалі ў адрас актыўных землякоў шаноўнага ўзросту, якія ўносяць уклад у грамадскае жыццё раёна. Старэйшае пакаленне на сцэне павіншавалі старшыня райсавета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення Беларускай партыі» Белая Русь " Людміла Рудчанка і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер. Прыемна, што да свята далучыліся работнікі райЦГЭ – сёння ўшаноўвалі імянінніцу Антаніну Шаўчэнка – жанчына да пенсіі працавала ў гэтым калектыве.

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.