Ужо ў найбліжэйшыя дні пачнуцца першыя адпраўленні навабранцаў на службу ва Узброеныя сілы і іншыя воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
І сёння ў краязнаўчым музеі для навабранцаў Хойнікшчыны адбыўся Дзень прызыўніка, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Са словамі шчырай падтрымкі і пажадання да хлопцаў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васькевіч, ваенны камісар Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Віталь Камеш, першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева і старшыня РА ГА «Белая Русь» Аксана Мяцельская.
На памяць усе юнакі атрымалі сімвалічныя падарункі.
Музычныя нумары ў выкананні нашых артыстаў упрыгожылі мерапрыемства, стварылі святочную атмасферу.
Да спіса