Гаворка ідзе аб Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах.
Гомельская Пагранічная група нагадвае, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2022 г. № 882 «Аб мерах па забеспячэнні пагранічнай бяспекі» часова абмежаваны ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ў межах Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.Таксама інфармуем, што грамадзянам забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотных лятальных апаратаў і выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.
Знаходжанне грамадзян у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе без законных падстаў, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў на гэтых участках мясцовасці з'яўляюцца парушэннем пагранічнага рэжыму і цягнуць адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 24.19 КаАП і штраф да 50 базавых велічынь.
Заклікаем грамадзян не парушаць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, быць пільнымі на прыгранічнай тэрыторыі.
У выпадку выяўлення ў пагранічнай зоне невядомых асоб, грамадзян замежных дзяржаў, асоб, якія цікавяцца праходжаннем дзяржаўнай граніцы і парадкам яе аховы, транспартных сродкаў з рэгістрацыйнымі знакамі замежных дзяржаў, аўтамабіляў таксі, беспілотных лятальных апаратаў, якія ажыццяўляюць палёты, альбо іх абломкаў, схованак або схронаў, пераканаўчая просьба неадкладна паведаміць пра гэта ў бліжэйшы падраздзяленне органаў пагранічнай службы альбо па кругласутачным тэлефоне гарачай лініі Гомельскай пагранічнай групы: 8-(0232) 53-74-62.
Тэлерадыёкампанія «Гомель»