• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  Новости -  Новости района

Тэматычная сустрэча  «Ганарымся сваім земляком»

08.02.2018
На гэтым тыдні адбылася тэматычная сустрэча «Ганарымся сваім земляком», прысвечаная 97-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка – земляка Івана Паўлавіча Мележа. На мерапрыемства была запрошана пляменніца Івана Паўлавіча, Лілія Уладзіміраўна Краўчанка, якая і пачала сустрэчу з любімай песні пісьменніка «Шумяць вербы каля грэблі». Вядучая Кардаш Т.А. распавяла вучням старэйшых класаў гарадской сярэдняй школы №3 аб жыцці і творчасці пісьменніка. Затым Лілія Уладзіміраўна падзялілася сваімі ўспамінамі, ўсхвалявана расказала пра цікавыя моманты лёсу пісьменніка, яго родныя мясціны, літаратурных герояў Мележа і іх прататыпаў. Разам з юнай выканаўцай В. Махнавец праспявала яго любімыя песні. Удзельнікам сустрэчы была прадстаўлена відэапрэзінтацыя «Сказ пра Івана Мележа».