• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Заключны акорд свята

20.09.2010

Заключным акордам Дня беларускага пісьменства ў Хойніках стала ўрачыстасць з нагоды перадачы эстафеты свята. Цырымонія адбылася на галоўнай сцэне, на якую былі запрошаны першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч, старшыня Хойніцкага райвыканкама А.В. Бічан і старшыня Ганцавіцкага райвыканкама У.М. Столяр, якія выступілі перад прысутнымі. У будучым годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стане райцэнтр Брэсцкай вобласці.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства адбылася прэм’ера рок-оперы “Курган”, яе стваральнікі беражліва захавалі тое, што было зроблена раней па тэатралізацыі вядомага твора Я. Купалы. Перад гледачамі разгарнулася драматычная гісторыя, якую выканалі лепшыя артысты нашай краіны: народны артыст Беларусі А. Ярмоленка, заслужаная артыстка Беларусі І. Афанасьева. заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь В. Анісенка, малады саліст ансамбля “Верасы” А. Саерс, а так-сама арт-гурпа “ Беларусы” на чале з В. Шматам і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны ансамбль танца Беларусі (мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі В. Дудкевіч).

Бурнымі апладысментамі віталі прысутныя выступленне ансамбля “Сябры”, калектыву, які некалькі дзесяцігоддзяў з любоўю і пашанай нясе беларускае слова аматарам песні не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

Вось і адгучала свята Дня беларускага пісьменства ў Хойніках. Але гэтае свята жывое, як вечна жывое залатое беларускае слова. Усе развітваюцца да сустрэчы ў Ганцавічах, а вячэрняе неба расквечвае святочны феерверк.