• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Хойніцкія чытанні-2010

20.09.2010

4 верасня ў актавай зале райвыканкома адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Хойніцкія чытанні-2010”. Адкрыў яе намеснік дырэктара па навуковай рабоце інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук С.С. Гаранін. Удзельнікаў канферэнцыі сардэчна вітаў старшыня райвыканкама А.В. Бічан, які адзначыў, што Хойнікшчына – край, багаты на літаратурныя таленты, тут цэніцца родная мова, беражліва захоўваецца спадчына продкаў.

У рамках канферэнцыі адбылася кніжная выстаўка “Пад небам беларускага слова”. Раздзел выстаўкі пад назвай “Сузор’е талентаў Гомельшчыны” быў прадстаўлены творамі класікаў беларускай літаратуры І. Шамякіна, І. Навуменкі, А. Макаёнка, творчасцю ўраджэнцаў Хойніцкага раёна І. Мележа. Б. Сачанкі, а таксама аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з Палессем – М. Башлакова, А. Грачанікава, В. Ткачова, У. Гаўрыловіча, С. Шах і інш.

Раздзел дапоўнілі нетрадыцыйныя краязнаўчыя матэрыялы: вырабы з саломкі, лазы, кераміка, кампазіцыі з каласкоў і кветак.