• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Убачылі свет новыя кнігі

20.09.2010

Вялікую цікавасць у гаспадароў і гасцей свята выклікала кніга “Дзівасіл: Хойнікшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка”, якая напярэдадні Дня беларускага пісьменства выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

“Дзівасіл” складаецца з трох раздзелаў : “Засталася спадчына”, “Паяднаныя назаўсёды”, “За годам – год, за вехай – веха”. Кніга патрэбна не толькі чытачам з усёй рэспублікі, якія будуць мець лепшае ўяўленне пра творчыя набыткі цікавага рэгіёна Беларусі, але і самім жыхарам раёна. Мабыць, упершыню хайнічане  атрымалі магчымасць паглядзець на свой край з такога ракурсу, яшчэ раз перачытаць творы класікаў і ўбачыць творчыя пошукі сучаснікаў. Магчыма, хтосьці з маладых хойніцкіх чытачоў “Дзівасіла” зробіць пад уплывам гэтай кнігі свае першыя паэтычныя або празаічныя спробы.

Зборнік адкрываецца прадмовай старшыні Хойніцкага райвыканкама А.В. Бічана, які з веданнем справы прадстаўляе творчыя дасягненні знакамітых асоб, якія нарадзіліся на Хойнікшчыне.

Таксама прадмовай кіраўніка раёна пачынаюцца яшчэ дзве кнігі, якія выйшлі да Дня беларускага пісьменства. Аўтарам першай пад назвай “Хойнікшчына: легенды, падзеі, людзі” з’яўляецца ўраджэнец нашага раёна, а зараз жыхар горада Узда Мінскай вобласці Дзмітрый Вінаградаў.

Другая выйшла пад агульнай рэдакцыяй загадчыцы кафедры беларускай мовы і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны, доктара філалагічных навук, прафесара В.С. Новак і мае назву “Хойнікшчына – спеўная душа”.