• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

На дзіцячай пляцоўцы

20.09.2010

Дзіцячую пляцоўку ў гарадскім парку ў Дзень беларускага пісьменства адкрыў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў. Затым быў праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў, галоўнейшым з якіх было ўзнагароджванне вучняў школ Гомельскай вобласці, якія перамаглі ў конкурсах “Кніга казак”, “Лепшы эскіз скульптуры чытача”, “Палессе: людзі і час”. Узнагароды намінантам уручыў міністр.

Адбыліся прэзентацыя дзіцячых СМІ вобласці, часопісаў “Бібліятэка прапануе” і “Бярозка” і тэатралізаванае прадстаўленне Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі.

Юныя паштальёны распаўсюджвалі сярод гасцей свята газеты і часопісы ўстаноў адукацыі – удзельнікаў фестывалю школьных газет.