• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Музей у панскай сядзібе

20.09.2010
У віхуры бурных падзей ХХ стагоддзя помнікі архітэктуры ў Хойніцкім раёне амаль не захаваліся. Тым большую каштоўнасць уяўляюць і патрабуюць беражлівых адносін тыя, што захаваліся на гэтай зямлі. Да ліку такіх адносіцца сядзібны дом памешчыкаў Аўраамавых, які выкананы ў стылі эклектычнай архітэктуры. Да нядаўняга часу тут размяшчаўся аддзел адукацыі райвыканкама, а 5 верасня, пасля рэстаўрацыі, адбылося ўрачыстае адкрыццё комплексу “Сядзібны дом”. Цяпер у ім размяшчаецца раённы краязнаўчы музей на сем залаў (“Гісторыя сядзібы і яе ўладальнікаў”, “Прырода краю”, “Этнаграфія”, “Край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Знакамітыя землякі”, “Выставачная зала”, “Зменная экспазіцыя”) і аддзяленне жывапісу дзіцячай школы мастацтваў.