• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Літаратурна-музычны Парнас

20.09.2010

У ратондзе, якая з’явілася ў гарадскім парку, на літаратурна-музычны Парнас сабраліся паэты і пісьменнікі з Беларусі, Расіі і Украіны. Сустракаў іх старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч. Перад гледачамі са сваімі вершаванымі радкамі выступілі паэты роднай Бацькаўшчыны, а таксама госці з блізкага і далёкага замежжа, прагучалі песні ў выкананні мінскіх бардаў.

У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя пятага па ліку альманаха “Літаратурная Гомельшчына”. Выйшаў ён з друку ў пяці невялікіх па памеру кнігах. Гэта непасрэдна сам альманах, дзе прадстаўлены новыя творы шматлікіх гомельскіх пісьменнікаў, і чатыры дадаткі да яго з творамі ўжо вядомых аўтараў: сатырыка і гумарыста Віктара Лоўгача, дзіцячага аўтара Яўгена Калашнікава, цікавага гомельскага паэта Ігара Журбіна, які, на жаль, маладым пайшоў з жыцця. Асобная кніга складаецца з твораў расійскага паэта Мікалая Мельнікава “Рускі крыж” на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай.