• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  День белорусской письменности -  Информационные материалы

Ад трапяткога і чуйнага сэрца

20.09.2010

З Гомеля, Рэчыцы, Магілёва, Светлагорскага раёна 4 верасня прыехалі хрысціяне царквы веры евангельскай, якія спрабуюць свае сілы ў вершаванай творчасці і аўтарскай песні. На адкрытай пляцоўцы каля царквы “Благадаць” яны прадэманстравалі свае таленты. Тэматыка вершаў і песень – любоў да Бога, роднай зямлі, сэнс чалавечага жыцця.

Прачытаў свае новыя вершы епіскап па Гомельскай вобласці саюза хрысціян веры евангельскай, пастар царквы “Благадаць” у абласным цэнтры Я.А. Сергіеня, які з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання, што створана пры Аб’яднанай царкве хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь.

Вершы Я.А. Сергіеня піша на беларускай мове, яны вызначаюць тыя грані фізічнага і духоўнага свету, якія ў вірлівай будзённасці сваёй без дапамогі трапяткога і чуйнага сэрца можна не заўважыць. А яшчэ яны прымушаюць думаць, і, перш за ўсё, пра тое, што чалавек сам выбірае для сябе, якім шляхам крочыць праз зямное жыццё: ці тым, які вядзе да вечнасці ў небе, ці іншымі, якімі могуць прывесці толькі да вечнага прысуду.